ВікіСховішча:Вікі любіць Зямлю-2019
Вікі любіць Зямлю-2019 | 
Краіны-ўдзельніцы | 
Правілы і ЧаП | 
Organize | 
Пераможцы | 
Зьвязацца з намі | 
.svg/200px-WLE_Austria_Logo_(transparent).svg.png)

Вікі любіць Зямлю (ВЛЗ) — штогадовы міжнародны фатаконкурс, які ладзіцца ў траўні-чэрвені, арганізаваны аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя прыродныя помнікі і прыгожыя ляндшафты сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму правілы, тэрміны, умовы і ўзнагароды могуць нязначна адрозьнівацца.
Галоўная мэта конкурсу — збор фатаздымкаў прыродных славутасьцяў: запаведнікаў, ахоўных зонаў, нацыянальных паркаў, маляўнічых краявідаў, адметных садоў і інш. — дзеля ілюстрацыі артыкулаў у сусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі ды іншых праектах Фундацыі Вікімэдыі.
Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельнікаў змогуць знайсьці ля сябе некалькі прыродных славутасьцяў.
- Графік
 
- 1—31 траўня і 1—30 чэрвеня: нацыянальныя конкурсы. Глядзіце канкрэтны графік для кожнай краіны.
 - 31 ліпеня: апошні тэрмін падачы, напрыклад на старонцы пераможцаў
 - 15 верасьня: апошні тэрмін падвядзеньня міжнародных вынікаў
 
- Правілы
 
- Правілы міжнароднай часткі апублікаваныя тут. Мясцовыя конкурсы могуць мець уласныя правілы, намінацыі, тэрміны ўдзелу й інш.
 
- Прызы
 
- 1-ы пераможца атрымае поўную стыпэндыю на ўдзел у Вікіманіі-2020 альбо ваўчэр на Амазоне на такую ж суму; іншыя пераможца атрымаюць ваўчэры на Амазоне (у залежнасьці ад занятага месца); акрамя гэтага, прадугледжаныя прызы ў лякальных конкурсах. Мясцовыя арганізатары могуць узнагародзіць прызамі пераможцаў мясцовых этапаў.
 
- Загружаныя выявы
 
- Паглядзець усе загружаныя на гэтую пару выяву.
 
- Як паўдзельнічаць
 
- Мясцовым арганізатарам: глядзіце Commons:Wiki Loves Earth 2019/Organise.
 - Удзельнікам: глядзіце Commons:Wiki Loves Earth 2019/Participating countries.
 
- Афіцыйная бачына
 
- Прэса пра нас
 
Адмова ад адказнасьці:Гэты конкурс ладзіцца пераважна дабраахвотнікамі, і арганізатары пакідаюць сабе права зьмяняць гэтыя правілы ці скасаваць конкурс на ўласнае рашэньне, нават пасьля ягонага пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьці за паабяцаныя спонсарамі прызы, ні ўвогуле якой-небудзь адказнасьці за гэты конкурс. Ніякія правілы, і нішто іншае на старонках конкурсу не накладае на арганізатараў ніякіх абавязкаў. Сябры журы ня могуць атрымліваць узнагароды (аднак запрашаюцца да загрузкі выяваў).